Home Page Image
 

...Першае, што скажу я табе, гэта чытай, у кніжках і ў разумных людзей пытайся, як жылі даўней нашы тутэйшыя людзі...

Максім Гарэцкі

 

 


Гісторыя старабеларускай літаратуры

 

Старажытная беларуская літаратура ўяўляе сабой першы этап у развіцці пісьмовага мастацкага слова беларускага народа. У значнай меры менавіта яна - побач з фальклорам - падрыхтавала трывалую нацыянальную глебу для новай беларускай літаратуры.

Цяжка дакладна вызначыць, калі з'явілася пісьмовая літаратура на Русі. Несумненна адно, што яна была ўжо ў даволі развітым класавым грамадстве, калі ў асноўным аформілася дзяржаўнае жыццё. З узнікненнем дзяржавы нарадзілася пачуццё патрыятызму, жаданне ведаць мінулае сваёй зямлі, праславіць подзвігі продкаў і сучаснікаў, пры дапамозе пісьменнасці замацаваць усё гэта для перадачы будучым пакаленням.

Старажытная беларуская літаратура, вядома, развівалася не ізалявана, бо беларускія землі знаходзіліся ў цесных эканамічных і культурных сувязях з усімі суседнімі дзяржавамі. Яшчэ ў перыяд Кіеўскай Русі нашы продкі многае перанялі з Візантыі, што абумовіла прыкметнае ўздзеянне на наша пісьменства візантыйскай, а таксама балгарскай літаратуры. Пазней, пасля распаду Кіеўскай Русі, узмацніліся культурныя сувязі з Захадам, што садзейнічала прытоку да нас заходнееўрапейскіх твораў.

Асабліва цеснай была сувязь старажытнай беларускай літаратуры с украінскай і польскай. Гэта тлумачыцца тым, што беларускія і большасць украінскіх зямель былі далучаны да Вялікага Княства Літоўскага, а пазней (1569 г.) аб'яднаныя з польскімі землямі ў Рэч Паспалітую.

раздрукаваць


 

 

 

 

 

 

http://download.cnet.com/MediaHuman-YouTube-to-MP3-Converter/3000-2071_4-75445803.html

 
 

 

 

 
2013-2015 © Усе правы абароненыя