Пахвала Вялікаму князю Вітаўту

Таямнiцу цара захоўваць пахвальна, а пра справы вялiкага гаспадара паведамляць пахвальна. Хачу вам расказаць пра вялiкага князя Аляксандра, яшчэ званага Вiтаўтам, лiтоўскiх i
рускiх i шмат iншых земляў гаспадара. Але спачатку па пiсаным:
«Братова, Бога бойцеся, а князя шануйце». Гэтак i я хачу вам расказаць пра гэтага слаўнага гаспадара. Але немагчыма нi расказаць, нi апiсаць справы вялiкага князя Вiтаўта. Каб было магчыма спасцiгнуць вышыню неба i глыбiню мора, то можна было б выказаць сiлу i храбрасць гэтага слаўнага гаспадара. Вялiкi князь Вiтаўт валодаў Вялiкiм Княствам Лiтоўскiм i Рускiм i шмат якiмi iншымi землямi, проста кажучы, усёю Рускаю зямлёю. Ды не толькi ўся Руская зямля [была яму паду-ладная]. Яшчэ i гаспадар Венгерскай зямлi, гэтак званы цэзар рымскi, у вялiкай любовi жыў з iм. Аднойчы быў гэты слаўны гаспадар у сваiм горадзе Вялiкi Луцк i паслаў сваiх паслоў да венгерскага караля, гэтак званага цэзара рымскага, i загадаў яму прыбыць да яго. Ён жа паслухмяна неўзабаве прыехаў да яго са сваёю каралеваю, i пашану вялiкую выказваў, i падарункi шматлiкiя падносiў яму. I з таго часу вялiкая любоў умацавалася памiж iмi.

Як не дзiвiцца славе вялiкага гаспадара [Вiтаўта]. Няма земляў нi на ўсходзе, нi на захадзе, адкуль не прыходзiлi б пакланiцца гэтаму слаўнаму гаспадару. Калi нават ёсць цар над усёю зямлёю, i той, прыйшоўшы, кланяўся слаўнаму гаспада-ру, вялiкаму князю Аляксандру, яшчэ званаму Вiтаўтам. Яшчэ i турэцкi цар пашану вялiкую выказваў i падарункi шматлiкiя падносiў [гэтаму] слаўнаму гаспадару. У вялiкай любовi жыў з iм i прававерны i хрысталюбны цар царградскi. Таксама i Чэскае каралеўства з вялiкаю пашанаю ставiлася да [нашага] слаўнага гаспадара. А яшчэ дацкi кароль пашану вялiкую выказваў i падарункi шматлiкiя падносiў слаўнаму гаспадару, вялiкаму князю Вiтаўту. У тыя ж гады брат яго Ягайла, па-ляшску названы Ула дзiславам, валодаў Кракаўскiм каралеўствам, i ён з iм [таксама] у вялiкай любовi жыў. Калi слаўны гаспадар Вiтаўт на якую зямлю гневаўся i хацеў пакараць, кароль Уладзiслаў заўсёды даваў яму дапамогу. Служылi яшчэ яму i ўсходнiя цары. Таксама вялiкi князь маскоўскi ў вялiкай любовi жыў з iм. Служылi яму яшчэ i iншыя: вялiкiя князi нямецкiя з усiмi сваiмi гарадамi i землямi, па-нямецку называныя магiстрамi; гаспадар зямлi Малдаўскай i Бесарабскай, па-валашску называны ваяво-дам; таксама i гаспадар зямлi Балгарскай, па-балгарску называны дэспатам. Яшчэ i iншыя вялiкiя князi [служылi вялiкаму князю Вiтаўту]: вялiкi князь цверскi, вялiкi князь разанскi, вялiкi князь адоеўскi, i Вялiкi Ноўгарад, i Вялiкi Пскоў. Проста кажучы, не знойдзецца ва ўсiм Памор’i нi горад, нi край, якiя б не слухалiся гэтага слаўнага гаспадара Вiтаўта. Гэтыя вялiкiя гаспадары, вялiкiя князi, вялiкiя землi, пра якiя мы тут пiсалi, адны ў вялiкай любовi жылi з iм, а iншыя моцна служылi яму, слаўнаму гаспадару, пашану вялiкую [выказвалi]
i падарункi шматлiкiя падносiлi яму не толькi кожны год, але i кожны дзень. Калi слаўны гаспадар, вялiкi князь Аляксандр, званы Вiтаўтам, на якую зямлю гневаўся i хацеў яе сам пакараць або куды хацеў сваiх моцных ваяводаў паслаць i каму ад тых земляў загадваў да сябе прыбыць, яны неўзабаве паслухмяна са сваёй зямлi да яго прыходзiлi. Калi ж якому гаспадару з-за якой-не-будзь патрэбы немагчыма было прыбыць [да Вiтаўта], ён сваё войска пасылаў яму (Вiтаўту. —В. Ч.) на дапамогу i на службу. Гэты вялiкi князь Аляксандр, званы Вiтаўтам, у вялiкай пашане i славе прабываў. [Аднойчы] быў ён у адным са сваiх гарадоў — вялiкiм горадзе Кiеве, i прыслалi да яго [сваiх пасланцоў] вялiкiя князi ардынскiя, паручаючыся верна служыць яму, i прасiлi ў яго цара на царства, бо шмат вялiкiх ардынскiх цароў служыла пры яго двары. I даў ён iм цара па iменi Салтан.
Той жа цар, якi быў у Ардзе, учуўшы, што слаўны гаспадар [Вiтаўт] паслаў свайго слугу на царства, не пасмеў працiвiцца яму, пакiнуў царства i ўцёк. Салтан жа, прыйшоўшы ў Арду, сеў на царства паводле волi вялiкага гаспадара Вiтаўта i вельмi паслухмяна служыў яму i неўзабаве памёр. Старэйшыны ж ардынскiя паслалi сваiх паслоў з вялiкiмi дарамi да слаўнага га-спадара [Вiтаўта] i прасiлi ў яго iншага цара. Ён жа даў iм iншага цара па iменi Салтан Малы. Гэты Салтан, сеўшы на царства, нiяк не смеў не слухацца слаўнага гаспадара: дзе i калi [вялiкi князь
Вiтаўт] яму загадае, ён тады i туды качуе. Прай шло мала часу, i вялiкiя князi ардынскiя, не смеючы нiчым разгневаць слаўнага гаспадара, вялiкага князя Вiтаўта, каб без яго волi не садзiць на трон цара, прыслалi да яго з вялiкаю пашанаю i прасiлi iншага цара. Ён жа даў iм iншага цара па iменi Даўлад-Бярды. Як рака, праплываючы ўсе землi, людзей i жывёлу поiць, а сама не змяншаецца, так i слаўны гаспадар [Вiтаўт] шмат цароў адпускаў у Арду, а ў яго большала цароў. Мы ж да папярэдняга вернемся. Гэты цар Даўлат-Бярды мала часу цараваў, i таму тыя ж старэйшыны ардынскiя, калi iшлi каля вышэйзгаданага горада Кiева i ўчулi, што ў гэтым горадзе знаходзiцца слаўны гаспадар, вялiкi князь Вiтаўт, прыйшлi i пакланiлiся яму, i шматлiкiя падарункi прынеслi, i прасiлi ў яго iншага цара. Ён жа даў iм iншага цара па iменi Махмет. Як ад мора шмат вады выходзiць, так i ад гэтага слаўнага гаспадара, вялiкага князя Вiтаўта, мудрасць сыходзiць.

Пераклаў В. Чамярыцкі

Пакінуць каментарый

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *