Home Page Image
 

...Першае, што скажу я табе, гэта чытай, у кніжках і ў разумных людзей пытайся, як жылі даўней нашы тутэйшыя людзі...

Максім Гарэцкі
 

 


Паэма Яна Вісліцкага «Пруская вайна»

 

Галоўнай тэмаю эпічнай гістарычнай паэмы Яна Вісліцкага  (каля 1485 — 1520) «Пруская вайна» (1515) стаў гераізм нашых продкаў у бітве пад Грунвальдам у 1410 годзе, дзе нашыя войскі здабылі перамогу над крыжакамі. Твор вызначаецца манументальнасцю батальных сцэн, пластычнасцю вобразаў прыроды. Паэма стаіць каля вытокаў жанру эпапеі ў беларускай, польскай і літоўскай літаратурах. Паэма складаецца з трох частак (паводле тагачаснай тэрміналогіі, з трох кніг). «Песня пра Грунвальд»
Першая частка — паэтычная прэлюдыя, экспазіцыя да гераічнага эпасу, умоўна-малітоўны зварот да алімпійскіх багоў і музы эпічнай паэзіі Каліопы з просьбай удыхнуць у грудзі паэта натхненне для праслаўлення караля і вялікага князя Жыгімонта I, яго слаўнага дзеда Ягайлы, дынастыі Ягелонаў. Паэт называе іх метафарычна «сармацкімі каралямі», умоўна-паэтычна далучаючыся да антычных міфаў пра сармацкае паходжанне славянскіх народаў.
Другая частка паэмы прысвечана гісторыі заваявання крыжакамі прусаў, апісанню агрэсіўнай палітыкі нямецкага Ордэна , падрыхтоўцы і ходу самой Грунвальдскай бітвы. У якасці гістарычных крыніц паэт выкарыстаў «Гісторыю Польшчы» Яна Длугаша, лісты караля Ягайлы, народныя легенды і гістарычныя паданні.
Трэцяя частка паэмы «Пруская вайна» прысвечана шлюбу Ягайлы з беларускай князёўнай Соф'яй Гальшанскай. Па кантрасту з гераічнымі вобразамі слаўных рыцараў папярэдняй часткі паэмы ўвага перанесена на лірычную тэму — песню пра любіміцу народа, добрую шляхцянку слаўнага роду Гальшанскіх, што красою сваёю пераўзышла грэчаскіх багінь і німфаў. Народ славіць каралеўскі шлюб радаснымі песнямі, музыкай, гучаць ліры і гуслі.

ІОбілейнае выданне славутай паэмы выйшла ў перакладзе на польскую мову пад назовам «Песня пра Грунвальд» у 1910 г. ..

Поўны пераклад паэмы на беларускую мову ўпершыню ажыццявіла Жанна Некрашэвіч-Кароткая (апубл. 1997 г.). На беларускай мове кнігу можна прачытаць тут »


раздрукаваць


 

 
 

 

 

 
2013-2015 © Усе правы абароненыя