Галоўная » Цікавае » Як шукалі патрэбнае месца ў кнізе ў Сярэднявеччы
Як шукалі патрэбнае месца ў кнізе ў Сярэднявеччы
Усе закладкі дзяліліся на два асноўныя тыпы — статычныя і дынамічныя.
Вось прыклад варварскай, статычнай закладкі XII стагоддзя — унізе старонкі надрывалася вузкая палоска, якая завязвалася ў маленькі вузельчык.Больш гуманны варыянт – прылепленая закладка XV стагоддзяДынамічная закладка – выразаны са старой кнігі пялёстак, які сваім вастрыём паказваў на патрэбны фрагмент. Недахоп гэтага метаду відавочны – закладзеная закладка лёгка магла вылецець з кнігі ці проста зрушыцца. XIII ст.Кніга з мноствам ляссэ дазваляла адзначаць адразу некалькі патрэбных старонак. XVI ст.Удасканалены варыянт дынамічнай закладкі. На стужачцы знаходзіцца пранумараваная дыск, які верціцца – павярнуўшы кола на пэўны сектар, можна было хутка знайсці патрэбны фрагмент.