Ліст вялікага князя літоўскага Ягайлы да вялікага магістра Тэўтонскага ордэну Конрада Цольнера

6 студзеня 1383 года, Вільня

Прывітаньні шматлікія сяброўскія з шчырым, поўным павагі зваротам, спадар магістр, уладар найясьнейшы.

Валадарству вашаму даводзім да ведама, што ліст ваш мы добра прынялі разважлівым сэрцам, у якім нам зьвестка, што Вітаўт (Vytaut) і Таквіл (Tokwyl), князі літоўскія, як і даўней, знайшлі прытулак побач з вамі, і пакорнае маленьне за іх, каб мы прынялі б гэтых князёў ласкава, каб мы аддалі б ім крыху са спадчыны, каб мы вярнулі б ім невялікую дзедзіну і каб мы выканалі б вашую просьбу з усёй ласкавасьцю, што адпавядае любові і сяброўству.

Але сапраўды ня можам ім добра даць веры, вашай ласкавасьці даручаем гэта і ваш прысуд над імі мы жадалі б мець. І таксама ўладарства вашае памятае, чаму вам трэба мець падазронасьць да нашых уцекачоў і [іх] утрымліваць, адчуваецца аднак нашая нязгода, што мы павінны вужаку грэць на грудзях.
Таксама, напрыклад, вашая ласкавасьць ад нас патрабуе, каб з князямі Мазовіі мы пажадалі б зрабіць тройную згоду пасьля сьвята сьвятое Пасхі (Pasca). Хоць справу, вашае сяброўства, мы вельмі жадаем вырашыць і трохбаковы мір заключыць, як вашая ласкавасьць патрабуе і як вам таксама падабаецца – празь год пасьля свята Пасхі, аднак дабаўляюцца такія умовы, – каб уся маёмасьць і тавары, што былі ў нашых людзей з Вільні (Vilna) захопленыя і адабраныя, некранутымі вернутыя ці аплочаныя, і таксама людзі нашыя з Вільні, каторыя былі арыштаваныя, каб былі адпушчаныя на свабоду з усёй маёмасьцю.

І з таго замку Вісна (Vysna), як вы кажыце, хоць вам былі прапанаваныя нейкія грошы, аб гэтым ня маем мы смутку, але бачна нам безсэнсоўнасьць і нягоднасьць, што вы падтрымліваеця і дапамагаеця ворагам і непряцелям нашым дзеля нашае шкоды і стратаў, аднак з (с. 16) вашай ласкавасьцю такім чынам [усё] добра ўмела паміж намі ўпарадкуецца і вызначыцца для кожнага боку, што не патрэбна будзе ні адному з нас шкодзіць, па-варожаму адзін да аднаго ставіцца, але адзін другога падтрымліваць супроць усіх ворагаў.
Турбоціць да таго ж вашая ласкавасьць, што ад жамойтаў (Zemaytis), каторыя на вас усё болей скардзяцца, адкуль мы просім вас, сябра, што тыя вас ніякім робам не запрашалі, бо ўсе жамойты падпарадкоўваюцца нам і брату нашаму мілоснаму Скіргелу (Skyrgel), и таму мы нават падтрымліваем варожасьць нашых падданых і ліцьвіноў (Litwanis), пра каторую мы вам пісаць ня можам на гэтай падставе.

Дадзены ў Вільні на Багаяўленьне.

Подпіс гэтага ліста cапраўды быў у гэтых словах, Ягайла (Jagal) вялікі кароль Літвы, сябра ваш шчыры. Вышэй напісаныя словы былі [такімі], як намі былі пададзеныя, пашанаваны валадар, валадар Конрад (Conrado), магутны і вялікі магістр Тэўтонскага ордэну. Гэты ліст напісаны без прамаруджаньня.

Codex Diplomaticus Prussicus. Urkundensammlung zur aelteren Geschichte Preussens, hrsg. v. J. Voigt, Bd. 4, 1853, ND Osnabrueck 1965, Nr. 14, S. 15-16

Пакінуць каментарый