ХІІІ-ХVI cт.

5 запісы
Старонка летапіснага збору, складзенага у канцы XV ст. у Ноўгарадзе

У ХІV-ХV стст. на змену колішнім летапісам асобных княстваў прыйшлі агульнадзяржаўныя. Найбольш даўні помнік нашага летапісання – створаны блізу 1430 г. на беларускай мове ў Смаленску «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх». Ён стаў асноваю для беларускага летапісу 1446 г., які ахопліваў усю гісторыю Вялікага Княства, апавядаў пра падзеі ад IX да сярэдзіны XV ст. Аўтар гэтага летапіснага збору выступаў за аб’яднанне ўсходнеславянскіх земляў у складзе нашай дзяржавы, падкрэсліваў яе важнае месца ў Еўропе. У летапісе падрабязна апавядалася пра княжанне Вітаўта і змяшчалася ўзнёслая «Пахвала» гэтаму славутаму ўладару – адзін з першых твораў беларускай свецкай панегірычнай прозы.