Песня пра зубра

У 1523 г. пабачыла свет паэма Міколы Гусоўскага «Песня пра аблічча, дзікасць зубра і паляванне на яго», або скарочана «Песня пра зубра». Гэты геніяльны твор, напісаны ў Рыме і выдадзены ў Кракаве, прагучаў як сапраўдны гімн нашай дзяржаве, яго гісторыі і народу. Паэт паказаў Вялікае Княства Літоўскае як бастыён змагання з турэцка-татарскай пагрозай, якая тады навісла над Еўропай, і разам з тым як абарончы заслон ад агрэсіўнай Масковіі.

Песня пра зубра
«Песня пра зубра», перавыдадзеная у 2008 г. на лацінскай мове ў Італіі.

Ратнікі нашы з Піліпаўкі аж т Грамніцы
Маюць аддуху у лясах — паляванне на зверя.
Мабыцъ, свой звычай і Марс пераняў у ліцьвінаў
I ў адпачынак мячы гартаваць на марозах…
Войны! Злачынная справа – вайна выклікае
Гнеў мой, і слёзы, і боль. Без падтрымкі, бяскоща
Войны вядзём мы адзін на адзін за свяшчзнны
Братні саюз хрысціянства з навалай з усходу…

У прысвячэнні вялікай княгіні літоўскай і каралеве польскай Боне Сфорца, з дапамогай якой выйшла ягоная паэтычная кніга, Гусоўскі пісаў: «Дзяржава абапіраецца больш на мужнасць духу, чым на сілу цела, пра што сведчаць як грэкі, так і рымляне. Яны былі наймагутнейшыя якраз тады, калі квітнелі навукі і мастацтва».

тэкст © У. Арлоў

Пакінуць каментарый

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Адно меркаванне пра “Песня пра зубра”