У 1523 г. пабачыла свет паэма Міколы Гусоўскага «Песня пра аблічча, дзікасць зубра і паляванне на яго», або скарочана «Песня пра зубра». Гэты геніяльны твор, напісаны ў Рыме і выдадзены ў Кракаве, прагучаў як сапраўдны гімн нашай дзяржаве, яго гісторыі і народу. Паэт паказаў Вялікае Княства Літоўскае як бастыён змагання з турэцка-татарскай пагрозай, якая тады навісла над Еўропай, і разам з тым як абарончы заслон ад агрэсіўнай Масковіі.

Ратнікі нашы з Піліпаўкі аж т Грамніцы
Маюць аддуху у лясах — паляванне на зверя.
Мабыцъ, свой звычай і Марс пераняў у ліцьвінаў
I ў адпачынак мячы гартаваць на марозах…
Войны! Злачынная справа – вайна выклікае
Гнеў мой, і слёзы, і боль. Без падтрымкі, бяскоща
Войны вядзём мы адзін на адзін за свяшчзнны
Братні саюз хрысціянства з навалай з усходу…
тэкст © У. Арлоў
Адно меркаванне пра “Песня пра зубра”
Стары Ольса ў сваім альбоме «Verbum» (2002 г.) запісалі песню на словы Мікалая Гусоўскага «Песня пра зубра».