Літаратура Кіеўскай Русі

4 запісы
Першая старонка “Аповесці мінулых гадоў”

Самыя старажытныя помнікі, якія захаваліся да нашага часу, адносяцца да ХІ ст., аднак мастацкае пісьменства на Русі ўзнікла, напэўна ў больш ранні перыяд. Аб гэтым сведчыць перш за ўсё высокі ўзровень першых, дайшоўшых да нас, літаратурных твораў, немагчымых без папярэдніх літаратурна-пісьмовых традыцый, а таксама старажытнейшыя летепісныя зводы, якія ўвайшлі ў “Аповесць мінулых гадоў”.

Верагодна мастацкае пісьменства на Русі ўзнікла яшчэ да прыняцця хрысціянства (у выглядзе асобных летапісных запісаў, язычаска-рэлігійных твораў, разнастайных паданнях і легендах), але пазней было знішчана хрысціянскай царквой.

Мастацкае пісьменства Кіеўскай Русі стваралася, апроч самаго Кіева, яшчэ ў такіх гарадах, як Чарнігаў, Галіч, Полацк, Тураў, Смаленск, Ноўгарад і інш.