Home Page Image
 

...Першае, што скажу я табе, гэта чытай, у кніжках і ў разумных людзей пытайся, як жылі даўней нашы тутэйшыя людзі...

Максім Гарэцкі
 

 


Літаратура Кіеўскай Русі

 

Самыя старажытныя помнікі, якія захаваліся да нашага часу, адносяцца да ХІ ст., аднак мастацкае пісьменства на Русі ўзнікла, напэўна ў больш ранні перыяд. Аб гэтым сведчыць перш за ўсё высокі ўзровень першых, дайшоўшых да нас, літаратурных твораў, немагчымых без папярэдніх літаратурна-пісьмовых традыцый, а таксама старажытнейшыя летепісныя зводы, якія ўвайшлі ў "Аповесць мінулых гадоў".

Верагодна мастацкае пісьменства на Русі ўзнікла яшчэ да прыняцця хрысціянства (у выглядзе асобных летапісных запісаў, язычаска-рэлігійных твораў, разнастайных паданнях і легендах), але пазней было знішчана хрысціянскай царквой.

Мастацкае пісьменства Кіеўскай Русі стваралася, апроч самаго Кіева, яшчэ ў такіх гарадах, як Чарнігаў, Галіч, Полацк, Тураў, Смаленск, Ноўгарад і інш.

раздрукаваць


 

 
 

 

 

 
2013-2015 © Усе правы абароненыя